Іракская армія паведамляе пра першыя поспехі ў вызваленні горада Масул

18 октября 2016

Вайскоўцы пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі ачысцілі ад баевікоў больш за 10 населеных пунктаў. Колькасць іракскіх сіл дасягае 60-ці тысяч салдат. Другі па велічыні горад Ірака, дзе пражывае больш за мільён чалавек, ужо два гады знаходзіцца пад кантролем "Ісламскай дзяржавы". Міжнародная супольнасць адклікаецца аб выратавальнай аперацыі ў асноўным станоўча. У іракскім камандаванні гавораць, што Масул ачысцяць ад тэрарыстаў за адзін-два тыдні.