Ірак чакае новая грамадзянская вайна, упэўненыя эксперты

12 августа 2013

Толькі за мінулыя выхадныя ў краіне загінулі звыш 100 чалавек. Яшчэ больш як 300 атрымалі раненні. Выбухі прагрымелі падчас святкавання Ураза-Байрам, які абазначае завяршэнне святога для мусульман месяца Рамадана. Ён стаў самым крывавым за апошнія 5 гадоў. У ліпені ў Іраку загінулі больш за тысячу чалавек, а з пачатку года - больш за 4 тысяыы. Гэты найбольшая колькасць ахвяр з 2008 года. Мэта радыкалаў - распаліць варожасць паміж шыітамі і сунітамі. Адказнасць за серыю тэрактаў, што адбыліся ў Іраку, узяла на сябе арганізацыя Ісламская дзяржава Ірака і Леванта, якая ўваходзіць у Аль-Каіду.