У Іраку ўчынены буйны тэракт

18 июля 2015

Колькасць ахвяр на гэтую хвіліну ўзрасла да 115-ці чалавек, сярод якіх ёсць дзеці. Яшчэ 170 чалавек атрымалі раненні. Інцыдэнт здарыўся напярэдадні ў горадзе Бані-Саад на ўсходзе краіны. Паводле звестак мясцовай паліцыі, баевікі падарвалі аўтамабіль, прыпаркаваны ля рынку, дзе сабралася шмат людзей для святкавання заканчэння святога месяца Рамадан. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Паведамляецца, што ў аўтамабілі знаходзіліся тры тоны ўзрыўчаткі.