iPhone 7 заўтра паступіць у продаж

15 сентября 2016

Сотні людзей ужо ў чарзе: адны з крэсламі, другія нават з палаткамі. У краінах так званай першай хвалі заўтра ў продаж паступіць 7-ы iPhone. Што цікава, зарабіць немаленькую суму можна прама ў чарзе. Шчасліўчыкі, якім пашанцавала быць у першай сотні, лёгка аддадуць вам сваё месца за 4 тысячы долараў. Прадаўцы магазінаў гэтаму факту ніколькі не здзіўляюцца. Яны да гэтай традыцыі чэргаў ужо прывыклі. Ёсць і такія, у каго 7-ы iPhone ўжо ў руках. У кампаніі Apple заявілі, што смартфоны ў чорным выкананні распрададзены па папярэднім заказе.