Іарданія сёння адзначае Дзень Незалежнасці

25 мая 2018

Іарданія сёння адзначае нацыянальнае свята - Дзень Незалежнасці. Кароль Абдала І заснаваў Каралеўства ў 1921 годзе. А поўную незалежнасць арабская краіна атрымала роўна 72 гады назад па заканчэнні дзеяння мандата Вялікабрытаніі. З раніцы ў сталіцы Іарданіі пачаўся парад, днём пройдзе ўручэнне ўзнагарод за асаблівыя заслугі перад краінай, а ўвечар у палацы адбудзецца афіцыйны прыём. З нацыянальным святам Караля Іарданіі Абдалу ІІ павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.