Ва Украіне працягваецца істэрыя на пустым месцы. У Кіеве ўлады пачалі распаўсюджваць інструкцыі на выпадак пачатку вайны. Аб гэтым паведамляе інтэрнэт-партал vesti.ua. Паводле інфармацыі выдання, у брашуры далі грамадзянам некалькі дзясяткаў парад, як паводзіць сябе ў выпадку пачатку баявых дзеянняў. Да прыкладу, як падрыхтаваць да ваеннага канфлікту свой дом, даведацца месцазнаходжанне найбліжэйшага сховішча, стварыць запасы вады і лекаў, падрыхтаваць рэчы, дакументы і прыватны транспарт да эвакуацыі, а таксама падумаць аб альтэрнатыўных крыніцах святла і цяпла. Эксперты лічаць, што падобныя паводзіны - спроба апраўдаць пашырэнне кантынгента НАТА на тэрыторыі Украіны. А Расія неаднаразова заяўляла, што яе агрэсія па дачыненні да заходняга суседа не больш чым зручныя для Дзярждэпа казкі.
Інструкцыі на выпадак пачатку вайны пачалі распаўсюджваць улады Кіева
21 января 2022













