Інспектарам АЗХЗ удалося наведаць адно з месцаў меркаванай хіматакі ў сірыйскай Думе

22 апреля 2018

І сабраць неабходныя пробы. Пасля аналізу будзе падрыхтаваны даклад. Нагадаем, меркаваная хіматака адбылася ў пачатку красавіка. Спецыялісты АЗХЗ прыбылі ў рэгіён яшчэ ў аўторак, але праз перастрэлкі ў горадзе змаглі пачаць выкананне сваіх абавязкаў толькі ўчора.