Іне Макаравай сёння спаўняецца 90 гадоў

28 июля 2016

Выдатнай кінаактрысе, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Іне Макаравай сёння спаўняецца 90 гадоў. З юбілеем народную артыстку СССР павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Пачалася кар'ера актрысы з ролі пападзянкі ў казцы "Аб папе і работніку яго Балдзе". У ваенныя гады яна разам з драмгуртком выступала перад параненымі салдатамі. Затым была роля ў "Маладой гвардыі". Падчас работы над фільмам Іна Макарава сустрэла свайго будучага мужа - Сяргея Бандарчука. Ужо пасля былі ролі ў фільмах "Вяртанне Васіля Бортнікава" і "Справа Румянцава". Але сапраўднай зоркай Іна Макарава стала пасля меладрамы "Вышыня". А кампазіцыя "Не кочегары мы, не плотники" стала сапраўдным кінашлягерам. У 60-я гады артыстка іграла ў фільмах "Дзяўчаты", "Жаніцьба Бальзамінава", "Злачынства і пакаранне". Паралельна з кіно Іна Макарава працавала ў Тэатры-студыі кінаакцёра.