Інкубацыйны перыяд каранавіруса можа складаць 24 дні

11 февраля 2020
Інкубацыйны перыяд каранавіруса можа доўжыцца 24 дні. Раней лічылася, што яго працягласць  не больш за два тыдні. Пра гэта паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя. САЗ разглядае магчымасць змяніць рэкамендацыі, што датычацца тэрмінаў каранціну людзей, якія знаходзіліся ў кантакце з заражанымі.

У Японіі з лайнера эвакуіруюць пажылых і пасажыраў з хранічнымі захворваннямі

Улады Японіі прынялі рашэнне эвакуіраваць з круізнага лайнера Diamond Princess людзей. Гэта датычыцца пажылых і пасажыраў з хранічнымі захворваннямі - яны найбольш схільныя да заражэння каранавірусам.