Інфармацыя наконт арышту падазронага ў тэракце ў Бостане не адпавядае рэчаіснасці

18 апреля 2013
Так сцвярджае ФБР ЗША. Раней паведамленні тэлеканала Сі-эн-эн аб тым, што паліцыя па відэазапісе вызначыла злачынца і затрымала яго, абвергла пракуратура.  У бальніцах Бостана па-ранейшаму застаюцца 63 пацярпелыя. Стан 12-ці крытычны.  Нагадаем, у выніку выбуху падчас марафону загінулі 3 чалавекі – гэта васьмігадовы хлопчык, дваццацідзевяцігадовая жанчына і студэнтка з Кітая. Раненні атрымалі каля 180-ці  члавек. Сёння ў Бостане пройдзе жалобная цырымонія ў памяць аб ахвярах тэракта. Чакаецца, што ў ёй прыме ўдзел прэзідэнт Барак Абама.