Інфарматар Wikileaks Брэдлі Мэнінг сёння выйдзе на волю

17 мая 2017

Радавога арміі ЗША асудзілі за выдаванне звышсакрэтных дакументаў. У 2013-м Мэнінг быў прыгавораны да 35-ці гадоў турмы. За гэты час малады чалавек праз суд змяніў пол. Пакаранне ён адбываў у адной з турмаў штата Канзас, дзе некалькі разоў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Рашэнне істотна скараціць тэрмін зняволення Мэнінга Барак Абама прыняў за два дні да таго, як пакінуў пасаду прэзідэнта ЗША.