Інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва ў судзе адмовіўся ад ранейшых паказанняў

29 апреля 2018

Рассыпаюцца і ператвараюцца ў фарс гучныя допінгавыя выкрыцці ў спорце.

Інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Рыгор Родчанкаў у судзе адмовіўся ад сваіх ранейшых паказанняў. Як вынікае з матэрыялаў на сайце Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане, Родчанкаў паведаміў, што ніколі не даваў кактэйль "дзюшэс" расійскім спартсменам, не бачыў, як яны яго ўжывалі, і не заўважаў, каб спартсмены або трэнеры атрымлівалі інструкцыі па яго ўжыванні.

Калі ж уцёкламу хіміку паказалі яго папярэднія заявы, ён адказаў, што гэта быў толькі план. Адступіўся і Рычард Макларэн – кіраўнік незалежнай камісіі WADA, аўтар даклада аб прымяненні допінгу ў зборнай Расіі. На Родчанкава і Макларэна падалі ў суд расійскія спартсмены. Але нават калі ім удасца аднавіць сваё сумленнае імя, медалі самых буйных турніраў, на жаль, ім не вернуць.

Варта адзначыць, што на аснове даклада Макларэна і паказанняў Родчанкава Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў расіян узнагарод і адхіліў ад удзелу на Алімпіядзе ў Пхёнхчане пад сваім флагам.