Інданезійскі падлетак выжыў, пасля таго як прадрэйфаваў у моры 49 дзён

25 сентября 2018

Яго выратавала каманда сухагруза "Арпеджыа". Амаль паўтара месяца хлопец правёў на плывучай хаціне непадалёк ад вострава Гуам. Ён дзяжурыў на стацыянарнай пастцы для рыбалкі. Раз на тыдзень прыязджаў чалавек - забраць улоў і прывезці ваду, ежу і паліва. Але ў ліпені моцным штормам судна панесла ў мора. Каб не памерці, падлетак лавіў рыбу, паліў кавалкі судна і піл марскую ваду, якую прапускаў праз адзенне.