Інданезійскі пасажырскі самалёт перавозіў каля 470 000 долараў

17 августа 2015

Стала вядома, што інданезійскі пасажырскі самалёт авіякампаніі "Трыгана Эйр Сэрвіс", які пацярпеў учора крушэнне, перавозіў каля 470 000 долараў. Грошы прызначаліся для бедных сем'яў. Правядзенне тэрміновай пошукава-выратавальнай аперацыі было адкладзена праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Зараз ратавальнікі спрабуюць дабрацца да месца здарэння, дзе сёння раніцай былі знойдзеныя абломкі лайнера. Фрагменты судна знаходзяцца ў цяжкадаступным месцы, таму на гэта могуць пайсці гадзіны. Нагадаем, самалёт зваліўся ўчора за 12 кіламетраў ад пункта прызначэння - горада Оксібіл на тэрыторыі Інданезіі. На борце знаходзіліся 54 чалавекі.