Індыя адзначае сёння Дзень незалежнасці

15 августа 2013
Апоўначы 15 жніўня 1947 года яна стала суверэннай дзяржавай. З нагоды свята Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі ўчора правёў прэс-канферэнцыю і адзначыў, што зараз абедзве краіны ў першую чаргу рыхтуюцца пашырыць узаемадзеянне ў сферы навукі і IT-тэхналогій. Ужо ідзе актыўная праца над падрыхтоўкай да адкрыцця навукова-даследчай лабараторыі.

Аб'ём двухбаковага тавараабароту летась склаў амаль 500 мільёнаў долараў. У Індыю экспартуюцца калійныя і азотныя ўгнаенні, вялікагрузныя аўтамабілі, скура і іншая прадукцыя. Імпартуем лекі, гарбату, рыбную прадукцыю і іншыя тавары.