Індыя рыхтуецца да ўдару стыхіі

11 октября 2013

Паводле прагнозаў метэаролагаў, ужо заўтра на ўзбярэжныя раёны краіны абрынецца цыклон пад назвай Сапфір. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры шторму амаль 220 кіламетраў за гадзіну. Улады Індыі праводзяць эвакуацыю насельніцтва. Свае дамы пакінулі каля 70 тысяч чалавек. Яшчэ 100 тысяч пакінуць у найбліжэйшы час. Паводле звестак сіноптыкаў, цыклон адносіцца да ўраганаў перадапошняй - чацвёртай катэгорыі.