Індэкс Dow Jones пераадолеў гістарычную мяжу 20 тысяч пунктаў

26 января 2017

Індэкс Dow Jones - асноўны паказчык дзелавой актыўнасці ў ЗША - пераадолеў гістарычную мяжу 20 тысяч пунктаў. Выраслі таксама і іншыя індэксы NASDAQ і S&P. Эксперты звязваюць гэта з эканамічнай палітыкай кабінета Дональда Трампа. Нагадаем, за першыя дні прэзідэнцтва Трамп пачаў паступовую адмену сістэмы медстрахоўкі Obamacare, падпісаў указ аб выхадзе краіны з Трансатлантычнага партнёрства і ўвёў мараторый на прыём на працу новых федэральных чыноўнікаў. Акрамя таго, ён аднавіў будаўніцтва двух найбуйнейшых нафтаправодаў і паабяцаў тром найбуйнейшым аўтагігантам - Chrysler, Ford і General Motors - падатковыя і заканадаўчыя паслабленні.