Інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага пройдзе 20 мая

16 Мая 2019
Навіна апошняй гадзіны. Вярхоўная рада  прызначыла дату інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны. Яна адбудзецца 20 мая. За прагаласавалі 315 дэпутатаў, двое былі супраць. Такое рашэнне дасць Уладзіміру Зяленскаму магчымасць распусціць парламент краіны. Сам ён настойваў на тым, каб уступіць на пасаду на дзень раней. Паводле традыцыі інаўгурацыя абранага ўкраінскага лідара адбываецца ў сесійнай зале парламента. Для гэтага праводзіцца ўрачыстае пасяджэнне Вярхоўнай рады. Разам з тым, магчыма правядзенне і шэрагу іншых урачыстасцяў. Цырымонія ўступлення на пасаду пачнецца ў панядзелак у 20:00.