Інаўгурацыя новага прэзідэнта Латвіі пройдзе 8 ліпеня

30 мая 2019

Напярэдадні сейм Латвіі абраў новым прэзідэнтам краіны Эгілса Левітса. Яго кандыдатуру падтрымаў 61 дэпутат са ста. Левітс - юрыст і палітолаг, суддзя Еўрапейскага суда. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з абраннем на пасаду кіраўніка Латвіі.