Імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы назавуць сёння ў Швецыі

8 октября 2019

Летась яе прысудзілі за даследаванні ў галіне  так званых аптычных пінцэтаў. Само ж уручэнне ўзнагароды адбудзецца ў Стакгольмскай філармоніі 10 снежня. Лаўрэаты атрымаюць залаты медаль з партрэтам заснавальніка прэміі і дыплом. Дарэчы, напярэдадні сталі вядомы ўладальнікі прэміі па медыцыне і фізіялогіі, а заўтра Нобелеўскі камітэт назаве ўладальніка ўзнагароды ў галіне хіміі.