Імператар Японіі апошні раз выступіў са зваротам да нацыі

3 января 2019

Сваю прамову Акіхіта вымавіў учора ў Токіа. 85-гадовы кіраўнік павіншаваў японцаў з Новым годам і пажадаў ім міру і шчасця. Паслухаць апошняе пасланне імператара ў каралеўскую рэзідэнцыю прыбыла рэкордная колькасць людзей - амаль 115 000 чалавек. Нагадаем, што Акіхіта адмовіцца ад прастола 30 красавіка. 1 мая адбудзецца каранацыя яго старэйшага сына Нарухіта.