Знакаміты музей Іспаніі Прада адзначае юбілей

20 ноября 2018

Роўна два стагоддзі таму ён расчыніў свае дзверы для першых наведвальнікаў. Тады на выставе былі прапанаваны карціны з каралеўскай калекцыі пэндзля выключна іспанскіх мастакоў. Але хутка важнае месца ў музеі занялі палотны такіх вялікіх замежнікаў, як Бацічэлі, Брэйгель, Рубенс. Юбілейныя ўрачыстасці адкрывае экспазіцыя, прысвечаная гісторыі музейнага збору. Арганізатары жадаюць расказаць, якую ролю Прада сыграў у фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці іспанцаў.