Іх завербаваў ІДІЛ для ўчынення тэрактаў

8 апреля 2016

У Капенгагене арыштаваныя чатыры чалавекі. Падчас спецрэйда па адным з адрасоў паліцыя знайшла зброю і боепрыпасы. Затрыманым прад'явілі абвінавачанні ў парушэнні Крымінальнага кодэкса. Паводле звестак улад Даніі, з лета 2012 больш як 125 грамадзян краіны адправіліся ваяваць на баку радыкальных ісламістаў у Сірыю і Ірак. Спецслужбы асцерагаюцца, што, вярнуўшыся ў Данію, яны могуць учыніць тэракты на тэрыторыі каралеўства.