Ігару Карнелюку - 55

16 ноября 2017

Сёння юбілей у нашага земляка, які ўвайшоў у дзясятку лепшых меладыстаў Расіі, у спевака і кампазітара Ігара Карнелюка. Музыканту - 55. Ён нарадзіўся ў Брэсце, скончыў музычную школу, потым вучылішча. Пасля - Ленінградскую кансерваторыю і застаўся жыць і працаваць у Расіі, але ніколі не забываў аб радзіме. Самыя папулярныя хіты ў яго ўласным выкананні - "Дажджы" і "Білет на балет". Карнялюк - аўтар музыкі да кінафільмаў "Бандыцкі Пецярбург" і "Майстар і Маргарыта".

У творчым спісе Ігара Карнелюка сімфоніі, музыка да кінафільмаў, звыш 100 эстрадных песень, якія выконваюць Эдзіта П’еха, Філіп Кіркораў, Міхаіл Баярскі.