Huawei прэзентаваў сваю ўласную аперацыйную сістэму Harmony OS

9 Жніўня 2019

Навінка можа прыйсці на змену Android. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, Harmony OS - лёгкая аперацыйная сістэма з вялікімі функцыянальнымі магчымасцямі. Першапачаткова яе будуць выкарыстоўваць для працы разумных гадзіннікаў і калонак, але праз некалькі гадоў запусцяць на смартфонах. Сістэма будзе падтрымліваць на тэлефонах усе тыя ж праграмы і дадаткі, прызначаныя для іншых аперацыйных сістэм.


Папулярныя

Рэкамендуемыя