Гватэмала перанясе сваё пасольства ў Ізраілі ў Іерусалім

25 декабря 2017

Гватэмала ўслед за ЗША перанясе сваё пасольства ў Ізраілі ў Іерусалім. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт цэнтральнаамерыканскай краіны Джымі Маралес. Раней Дональд Трамп прыгразіў спыніць фінансаванне краін, якія не падтрымліваюць такое рашэнне Вашынгтона аб прызнанні Іерусаліма сталіцай яўрэйскай дзяржавы. На мінулым тыдні Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю з крытыкай амерыканскай пазіцыі. Апроч ЗША і Ізраіля, супраць дакумента прагаласавалі толькі 7 краін, уключаючы Гватэмалу.