Густы смог накрыў Сідней

10 декабря 2019
Густы смог ад лясных пажараў у Аўстраліі зноў накрыў Сідней. Па прагнозах сіноптыкаў, дым над мегаполісам не рассеецца да канца тыдня. Ён узнік з-за нізкага атмасфернага ціску і высокай тэмпературы паветра. Агонь тым часам ужо наблізіўся да жылых раёнаў горада. Зараз у штаце Новы Паўднёвы Уэльс полымем ахоплены больш як 2 мільёны гектараў лесу. Залатыя пляжы Сіднея пачарнелі ад попелу. Яго слой ва ўзбярэжных водах дасягае паўметра.