Гугл заплаціць амаль 100 мільёнаў долараў СМІ Францыі

2 февраля 2013
Гэту дамову склалі ў прысутнасці прэзідэнта Франсуа Аланда. Наўзамен інтэрнэт-гігант атрымае права выкарыстоўваць і выводзіць у пошуку інфармацыю, правамі на якую валодае мясцовая прэса. Раней СМІ Францыі патрабавалі ад кампаніі грошай за публікацыю іх артыкулаў, на што прадстаўнікі Гугл адказвалі адмоўна са спасылкай на пагрозу для існавання свайго пошукавіка.