Грузавы карабель "Прагрэс" здзейсніў стыкоўку з Міжнароднай касмічнай станцыяй

19 ноября 2018

Учора ўвечар ён даставіў экіпажу дзве з паловай тоны розных грузаў. Гэта паліва, паветра, абсталяванне для падтрымання МКС у рабочым стане, а таксама пасылкі для касманаўтаў. Першапачаткова апарат павінен быў стартаваць 30 кастрычніка, але праз аварыю ракеты "Саюз-ФГ" 11 кастрычніка запуск быў перанесены.