Грузавік сарваўся з 40-метровай вышыні ў раку ў Івана-Франкоўскай вобласці

6 мая 2019

Тэрміновая інфармацыя прыходзіць з Украіны. Там грузавік сарваўся з 40-метровай вышыні ў раку ў Івана-Франкоўскай вобласці. Загінулі 3 чалавекі, 19 выратаваныя. Яшчэ аднаго шукаюць. Паводле інфармацыі МУС Украіны, турысты з Беларусі павінны былі здзейсніць сплаў і накіроўваліся да месца прызначэння. Падрабязнасці ў наступных выпусках.