Грузавік з 39 целамі знайшлі ў Брытаніі

23 Кастрычніка 2019
Жудасная знаходка на Tуманным Альбіёне. 39 цел знайшлі ў грузавіку ў англійскім графстве Эсэкс. Сярод іх  адзін падлетак. Аўтамабіль быў прыпаркаваны ля індустрыяльнага парку. Верагодна, машыну прыгналі з Балгарыі ў Ірландыю, а адтуль на пароме ў Злучанае Каралеўства. Вадзіцель аўтамабіля, 24-гадовы жыхар Паўночнай Ірландыі, арыштаваны па падазрэнні ў забойстве. Зараз апазнаюць загінуўшых. Вядзецца расследаванне.