Грузія сёння адзначае Дзень незалежнасці

26 мая 2017

Урачыстыя мерапрыемствы і народныя гулянні пройдуць па ўсёй краіне. На пошчы Свабоды ў Тбілісі сотні навабранцаў прымуць ваенную прысягу, а на галоўным праспекце будзе выстаўлена ваенная тэхніка. Святочныя гулянні сёлета праходзяць пад лозунгам "Я з краіны Руставелі". Асноўная тэматыка - паэма Шата Руставелі "Віцязь у тыгровай шкуры". У Грузіі адзначаюць 850-гадовы юбілей легендарнага паэта.