Грузія сёння адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень незалежнасці і 100-годдзе з дня заснавання Першай Дэмакратычнай Рэспублікі. Галоўным цэнтрам урачыстасцяў традыцыйна стане Тбілісі. На плошчы Рэвалюцыі руж пройдзе гала-канцэрт. У буйных гарадах краіны таксама арганізаваныя маштабныя мерапрыемствы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Грузіі Гіоргія Маргвелашвілі з Днём незалежнасці. Беларускі лідар падкрэсліў, што ў нашай краіне шчыра рады дасягненням сучаснай Грузіі і заўсёды гатовы аказаць ёй неабходную падтрымку.













