Група экспертаў прыбыла ў Дамаск

19 августа 2013

Інспектары ААН сёння, нарэшце, пачынаюць праверку звестак аб прымяненні ў Сірыі хімічнай зброі. Група экспертаў прыбыла ў Дамаск напярэдадні. Іх праца разлічаная на два тыдні, аднак місію могуць падоўжыць па дамоўленасці з сірыйскімі ўладамі. Спецыялісты наведаюць тры раёны, дзе, як мяркуецца, былі выкарыстаныя забароненыя тыпы боепрыпасаў, у тым ліку адзін з прыгарадаў Алепа, дзе ў сакавіку з-за хімічнай атакі загінулі 26 чалавек і больш чым 80 пацярпелі. Нагадаем, яшчэ ў ліпені расійскія спецыялісты даказалі, што снарад з газам зарынам быў выпушчаны з боку сірыйскіх баевікоў.