Краіна забараняе дзейнасць амерыканскага Агенцтва па міжнародным развіцці ў краіне - заявіў кіраўнік дзяржавы Эва Маралес. Раней ён не раз абвінавачваў супрацоўнікаў USAID, якое ўваходзіць у структуру Дэярждэпа ЗША, у змове супраць яго ўрада і фінансаванні апазіцыі. Эва Маралес даў даручэнне міністру замежных спраў неадкладна паведаміць аб гэтым пасольству Штатаў. Нагадаем, у верасні 2012-га ўлады Расіі паведамілі ЗША пра сваё рашэнне спыніць дзейнасць USAID на сваёй тэрыторыі.














