Гучны судовы працэс завяршыўся ў Мюнхене

16 марта 2017

Турма за жаданне ўзарваць бежанцаў. Гучны судовы працэс над членамі неанацысцкай групоўкі Oldschool Society завяршыўся ў Мюнхене. Чацвёра падсудных атрымалі ад 3 да 5 гадоў за стварэнне тэрарыстычнага аб'яднання і ўдзел у ім. Слуханне па справе доўжылася амаль год. Праваэкстрэмісты рыхтавалі напад на прытулак для нелегалаў у Саксоніі з выкарыстаннем запальных бомбаў, а таксама ўзрыўчатак з цвікамі. Пры вобыску ў іх знайшлі вялікую колькасць зброі і нелегальнай піратэхнікі.