Гучны скандал у Злучаным Каралеўстве

27 августа 2014

У горадзе Ротэрэм (графства Паўднёвы Ёркшыр) з 1997 па 2013 год сексуальна эксплуатавалі да 1400 дзяцей ва ўзросце каля 11 гадоў. Іх прадавалі, іх гвалтавалі і білі члены азіяцкай банды. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на даклад прадстаўнікоў гарадскога савета Ротэрэма.
У дакуменце адзначаецца, што мясцовыя ўлады ведалі як мінімум пра траціну злачынстваў гэтай групоўкі, аднак баяліся заявіць з-за апаскі, што іх назавуць расістамі. Пры гэтым у 2010 годзе пяцёра членаў банды былі адпраўленыя ў турму за гвалт над дзяўчынкамі. Тады паведамлялася, што гэта адзінкавыя выпадкі.