Гучны скандал разгарэўся на амерыканскім флоце

5 ноября 2013

Там выкрылі цэлую банду старшых афіцэраў, якія стварылі міжкантынентальную карупцыйную імперыю, інакш не назавеш. Паводле звестак следства, маракі-ашуканцы змовіліся з кіраўніцтвам адной з азіяцкіх кампаній па абслугоўванні караблёў. За буйныя ганарары яны арганізоўвалі для яе выгадныя кантракты. Цана паслуг завышалася ў разы, а атрыманая розніца ішла ў кішэні аферыстаў. Грошы яны выдаткоўвалі на прастытутак, а таксама куплялі білеты на эксклюзіўныя шоу Лэдзі Гагі. Разгляд справы супраць камандавання ВМС ЗША пачнецца 8 лістапада. Абвінавачаным пагражае да 5 гадоў турмы.