Гучны працэс па справе аб найбуйнейшай катастрофе ў Міжземнамор'і завершыцца сёння

13 декабря 2016

Гучны працэс па справе аб найбуйнейшай катастрофе ў Міжземнамор'і завершыцца сёння на Сіцыліі. Суд Катанні абвесціць прыгавор для капітана лодкі і яго памочніка. Гэта грамадзяне Туніса і Сірыі. Іх абвінавачваюць у забойстве і арганізацыі нелегальнай перавозкі людзей з Афрыкі ў Еўропу. Падсудныя абвінавачанні адхіляюць. Ім пагражае да 18-ці гадоў турмы. Нагадаем, летась у красавіку ў Міжземным моры загінулі больш чым 750 чалавек.