Гучны карупцыйны скандал разгараецца ў Італіі

5 марта 2015

Фінансавая паліцыя горада, дзе размешчаны вядомы на ўвесь свет археалагічны комплекс Пампеі, канфіскавала амаль 6 мільёнаў еўра з актываў Марчэла Фіёры. У 2008 годзе італьянскія ўлады прызначылі яго спецыяльным камісарам для правядзення экстранных аднаўленчых прац музея. 2 гады таму яго змясцілі пад хатні арышт з-за падазрэння ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і растраце дзяржаўных сродкаў. Размова ідзе аб 7 мільёнах еўра. Адзначым, па гэтай справе праходзяць яшчэ 9 чыноўнікаў. Еўракамісія выдзеліла на аднаўленне Пампеі 105 мільёнаў еўра, але археалагічны комплекс застаецца ў не лепшым стане да гэтага часу.