У аэрапорце Лісабона мінулай ноччу быў затрыманы былы партугальскі прэм'ер Жазэ Сократэш. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, падставай для затрымання паслужыў ордэр генпракуратуры. Сократэша падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі злачынна нажытых сродкаў і карупцыі. Па справе праходзяць яшчэ 3 чалавекі. Нагадаем, Жазэ Сократэш узначальваў урад Партугаліі з 2005 па 2011. Ён пайшоў у адстаўку пасля паражэння партыі сацыялістаў на датэрміновых парламенцкіх выбарах.














