Грып крочыць па планеце

10 февраля 2019

У шматлікіх краінах людзі вымушаныя стаяць у чэргах у паліклініках і аптэках. Прычына - грып. 

У адной толькі Францыі за апошнія некалькі месяцаў ад хваробы памерлі больш як тысяча чалавек. У Грэцыі лік захварэўшых ідзе на сотні. Там ад грыпу толькі за апошні тыдзень памерлі 2 дзясяткі чалавек. Але самыя страшныя лічбы ў Японіі. На грып у краіне захварэлі больш як 2 мільёны чалавек. Не абышоў вірус і нашых суседзяў.

Толькі ва Украіне ад хваробы памерлі 30 чалавек. А ўсяго больш як 200 тысяч захварэлі на ВРВІ і грып, большасць - дзеці. У сувязі з эпідэміяй дзіцячыя сады і школы закрываюць  на каранцін.

Эпідэміялагічны парог перавышаны і ў Латвіі. З пачатку эпідэміі ад ускладненняў пасля інфекцыі памерлі 25 чалавек. У Літве таксама складаная сітуацыя - з пачатку гэтага года ў краіне ад грыпу памерлі 16 чалавек.

Расце лік захварээўшых і ў Расіі. Перавышэнне парога эпідэміі ўжо зафіксавана ў 43 рэгіёнах. Хварэюць, як правіла, жыхары вялікіх населеных пунктаў. Усяго ў суседняй краіне зараз не працуюць больш як 2 з паловай тысячы школ і амаль тысяча дзіцячых садкоў.