Грэцыя правядзе міні-саміт па пытаннях міграцыі з кіраўнікамі Германіі і Турцыі

14 декабря 2015

Грэцыя правядзе міні-саміт па пытаннях міграцыі з кіраўнікамі Германіі і Турцыі ў студзені. Афіны неаднаразова заклікалі Анкару ўзмацніць кантроль за патокам нелегалаў, якія рызыкуюць сваімі жыццямі ў спробе перасячы Эгейскае мора. Паводле апошняй інфармацыі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з пачатку года ў пошуках лепшага жыцця ў Еўропу прыбылі 985 тысяч бежанцаў. Больш за ўсё перасяленцаў прыняла Грэцыя - больш як 800 тысяч чалавек.

А ў Германіі наплыў бежанцаў скароцяць да мінімуму. Аб гэтым заявіла канцлер ФРГ Агела Меркель. Краіна можа пачаць адмаўляць у прыёме нелегалам ужо на мяжы. Улады падкрэсліваюць, што з прававога пункта погляду гэта магчыма. У доўгатэрміновай перспектыве Шэнгенская зона не зможа існаваць без пагранічнага кантролю, калі няма абароны знешніх меж.