Грэцыя атрымае на барацьбу з міграцыйным крызісам 11 мільёнаў еўра

10 сентября 2015
Грошы ў якасці надзвычайнага фінансавання вылучае Еўракамісія. Афіны прасілі ў два разы больш. У 2015 годзе ў краіну прыбылі ўжо 230 000 мігрантаў і ўцекачоў. У Еўрасаюз жа з пачатку года - больш як 350 000 мігрантаў. Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў раней заклікаў дзяржавы - члены Еўрасаюза размеркаваць па сістэме квот не меней за 200 000 уцекачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Грэцыі, Венгрыі і Італіі.