Грэцыя плануе адмовіцца ад выкарыстання аднаразовых пластыкавых вырабаў з 2021 года

24 сентября 2019

Гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны на саміце па клімаце ў штаб-кватэры ААН. Паводле яго слоў, Афіны маюць намер прыняць новую нацыянальную энергетычную і кліматычную стратэгію ўжо да канца гэтага года. А да 2028  яна прадугледжвае не толькі адмову ад пластыкавых вырабаў, але і закрыццё ўсіх электрастанцый, што працуюць на лігніце.