Да пазачарговых парламенцкіх выбараў у Грэцыі застаецца 2 дні. Дарэчы, гэтае галасаванне можа стаць лёсавызначальным для дзяржавы. Паводле апошніх сацапытанняў, у перадвыбарнай барацьбе лідзіруе леварадыкальная партыя "Сірыза". У выпадку перамогі яе лідар Алексіс Цыпрас мае намер сфарміраваць кааліцыю еўраскептыкаў. Паводле слоў экспертаў, нават калі ён прайграе на выбарах, Еўрапейскаму саюзу прыйдзецца вырашаць праблему з непрымальным узроўнем дзяржаўнага доўгу Грэцыі, каб аднавіць давер да будучыні еўразоны. Калі раней ідэя частковага спісання доўгу Грэцыі адхілялася, то зараз яна набывае ўсё больш прыхільнікаў.














