Грэцыя рыхтуецца да датэрміновых парламенцкіх выбараў

18 сентября 2015

Галасаванне адбудзецца ў нядзелю і, на думку палітолагаў, вызначыць далейшую палітыку краіны, знешні доўг якой не дае спакою еўрапейскім рынкам ужо амаль 5 гадоў. Былы грэчаскі прэм'ер Алексіс Цыпрас спадзяецца па выніках выбараў зноў заняць прэм'ерскае крэсла. І, магчыма, гэта яму ўдасца. Паводле апытанняў, аддаць свой голас за партыю Цыпраса СІРЫЗУ гатовыя больш за 25 % грэкаў. Галоўным яе канкурэнтам стане партыя "Новая дэмакратыя". У выпадку перамогі СІРЫЗА абяцае зрабіць меры жорсткай эканоміі ў Грэцыі максімальна мяккімі.