Грэцыя павінна прадаставіць 11 лютага ўстойлівы антыкрызісны план, які вывучаць міністры фінансаў еўразоны. Такую заяву зрабіла канцлер ФРГ Ангела Меркель, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Раней стала вядома, што Берлін не плануе выплачваць грэчаскаму ўраду ваенныя рэпарацыі. (Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі ФРГ). Напярэдадні прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што вяртанне акупацыйнай пазыкі і ваенных рэпарацый яго краіне - "маральны абавязак" Германіі. Паводле некаторых звестак, размова ідзе пра суму прыкладна 162 мільярды еўра.














