Грэцыя дамовілася з Еўрагрупай аб прадаўжэнні фінансавай дапамогі

21 февраля 2015

Напярэдадні ў Бруселі прайшла пазапланавая сустрэча прадстаўнікоў 19 краін-удзельніц еўразоны. У выніку міністры фінансаў вырашылі прадоўжыць крэдытную праграму Афінам тэрмінам на 4 месяцы. Зараз улады Грэцыі павінны ўзгадніць важныя ўмовы гэтай пралангацыі. Адна з іх - прадастаўленне першаснага спісу рэформ, якія Афіны гатовыя правесці па заключаных дамоўленасцях. У выпадку паспяховага выканання ўсіх умоў, Грэцыя атрымае крэдыт ад Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці на суму амаль у 2 мільярды еўра, а таксама сродкі з "буфернай" падтрымкі на суму да 11 мільярдаў еўра.