Грэкі зноў бастуюць

5 февраля 2016

Грэкі зноў бастуюць, паляць і разбураюць. На чарговы заклік урада яшчэ больш зацягнуць паясы жыхары Афін звыкла адказалі ўсеагульнай забастоўкай. Шматтысячныя акцыі пратэсту, арганізаваныя напярэдадні буйнымі прафсаюзамі, скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй. На вуліцы грэчаскай сталіцы выйшлі больш за сорак тысяч чалавек. Пазней да іх далучыліся радыкальна настроеныя маладыя людзі. У паліцэйскіх паляцелі камяні і бутэлькі з запальнай сумессю. У адказ праваахоўнікі прымянілі вадамёты і слёзатачывы газ.